У берагоў Турцыі ў суботу затанула лодка з мігрантамі. Па паведамленнях турэцкага інфармагенцтва Анадалу, у выніку гэтага інцыдэнту патанулі 12 чалавек.

Судна з бежанцамі накіроўвалася праз праліў з турэцкага партовага горада Айвалык на грэчаскі востраў Лесбас. Калі яно пачало тануць, пасажыры выклікалі ратавальнікаў па сотавым тэлефоне.

У ходзе выратавальнай аперацыі ўдалося выратаваць каля 25 чалавек. Нацыянальнасці мігрантаў агенцтва «Анадалу» не паказвае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?