Радыё Свабода папрасіла Аляксандра Калько, дырэктара Брэсцкай абласной кадэцкай вучэльні, пракаментаваць інцыдэнт з выключэннем кадэта, які выклаў у інтэрнет фота з «Пагоняй».

Аляксандр Калько заявіў, што не ведае кадэта з такім прозвішчам. «У нас такога няма і не было», — сказаў дырэктар. (У размове з дырэктарам мы выкарыстоўвалі прозвішча хлопца, у акаўнце якога ў «Укантакце» было размешчанае фота).

На просьбу патлумачыць з'яўленне фотаздымка з кадэтамі, Аляксандр Сцяпанавіч сказаў, што гаварыць нічога не будзе: «Вы паглядзіце, што вы там напісалі, усю няпраўду, залезлі недзе з газет, з часопісаў… Таму… Жывіце дружна… Да пабачэння».

Сёньня з'явілася інфармацыя, што хлопец, які выклаў у сеціва фота кадэтаў у майках з «Пагоняй», адлічаны з вучэльні. Адзін з хлопцаў на фота пацвердзіў Радыё Свабода гэтую інфармацыю. Канчатковае рашэнне пра выключэнне іншых нібыта будзе прымацца ў панядзелак.

Хлопец таксама выдаліў сваю старонку «Ўкантакце», дзе было размешчана фота.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?