Венгрыя ўводзіць часовы кантроль на мяжы са Славеніяй, каб прадухіліць пранікненне ў краіну бежанцаў. Па словах міністра замежных спраў Венгрыі Петэра Сійярта, рашэнне аб праверках было прынята пасля таго, як з'явіліся звесткі, што бежанцаў дастаўляюць да венгерскай мяжы праз тэрыторыю Славеніі.
Кіраўнік венгерскага МЗС асабліва падкрэсліў, што дадзеная мера не супярэчыць Шэнгенскаму пагадненню. У адпаведнасці з ім на межах паміж краінамі-чальцамі Шэнгенскай зоны ў выключных выпадках і крызісных сітуацыях можа ўводзіцца часовы кантроль максімальным тэрмінам да двух месяцаў, нагадвае агенцтва Reuters.
У ноч на суботу венгерскія ўлады ўжо зачынілі 300-кіламетровы ўчастак дзяржмяжы з Харватыяй, якая не ўваходзіць у Шэнгенскую зону, таму групы бежанцаў цяпер адпраўляюць у кірунку славенскай мяжы. Адтуль мігранты накіроўваюцца ў Аўстрыю ці Нямеччыну.
Каля месяца таму Венгрыя ўжо закрыла 175-кіламетровую мяжу з Сербіяй, якая не ўваходзіць ні ў ЕС, ні ў Шэнгенскую зону.