Пра гэта паведаміў у сваім фэйсбуку Павел Севярынец.
«У нядзелю 18 кастрычніка запрашаю на талаку ў Курапаты. Неўзабаве Дзяды, трэба прыбіраць нацыянальны некропаль, каб ставіць новыя крыжы. Сустракаемся 18 кастрычніка а 13.00 на канцавым прыпынку тралейбусаў №46 і 53 ( Зялёны Луг - 7).
Апранацца варта папрасцей, браць з сабой сякеры, рыдлёўкі, мяхі для смецця і ваду», — напісаў П. Севярынец.
0
0
0
0
0
0