Першая дзяўчынка была выкрадзена ў пятніцу двума мужчынамі, а затым кінута ў парку недалёка ад яе дома. Па паведамленні паліцыі, калі яе знайшлі, яна сплывала крывёю.

У цяперашні час паліцыя адшуквае злачынцаў, пакуль ніхто не арыштаваны, паведаміў агенцтву Франс прэс кіраўнік сталічнай паліцыі Пушпендра Кумар.

Другая дзяўчынка была згвалтаваная трыма мужчынамі на ўсходзе горада. Па дадзеных паліцыі, пяцігадовае дзіця завабілі ў дом суседа.

Інцыдэнты не звязаныя паміж сабой. Абедзве дзяўчынкі былі шпіталізаваны, паведамілі ў паліцыі.

Галоўны міністр Дэлі Арвінд Кеджрывал абвінаваціў улады краіны і паліцыю ў тым, што яны прыкладваюць недастаткова намаганняў для абароны дзяцей у горадзе. Паліцыя Дэлі падпарадкоўваецца федэральнаму ўраду.

На мінулым тыдні ў індыйскай сталіцы была згвалтаваная чатырохгадовая дзяўчынка.

Індыя зрабіла больш жорсткімі законы, якія тычацца сэксуальных злачынстваў, на фоне жорсткага групавога згвалтавання і забойства дзяўчыны ў аўтобусе два гады таму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?