У панядзелак судзьдзя Савецкага раёну Аксана Рэлява пакарала былога палітвязьня Зьмітра Касьпяровіча 12 суткамі арышту. Хлопца абвінавацілі ў тым, што ён лаяўся матам на супрацоўнікаў ДАІ. Пратакол быў складзены па артыкуле 17 частка 1 Адміністрацыйнага кодэксу «дробнае хуліганства».

Касьпяровіча затрымалі ў суботу, пры вобшуку ў яго машыне быў знойдзены вялікі наклад налепак з заклікам падтрымаць ініцыятыву “Эўрапейская Беларусь” і «Малады Фронт». Зьмітра затрымлівалі дзьве машыны ДАІ, а таксама адна са спэцназам.

Сёньня суд праходзіў у некалькі этапаў. Празь незьяўленьня сьведкі з боку міліцыі, суд над Зьмітром быў адкладзены на 16 гадзіну, а прысуд быў вынесены ўжо пасьля 18.

На судзе прысутнічалі паплечнікі Касьпяровіча Зьміцер Дашкевіч, Артур Фінькевіч, Цімох Дранчук, Ігар Лялькоў, Антось Астаповіч і інш. Сябры мяркуюць, што прысуд на 12 сутак быў вынесены з той мэтай, каб Зьміцер не прыняў удзел у сьвяткаваньні Дня Волі.

З турмы Касьпяровіч выйдзе 27 сакавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?