Сёння прайшло лёсаванне плэй-оф адборачнага турніру да чэмпіянату Еўропы 2016 г. па футболе. У ім узялі ўдзел зборныя краін, што занялі ў сваіх групах 3-я месцы.

Наступныя пары:

Украіна — Славенія,
Швецыя — Данія,
Боснія — Ірландыя,
Нарвегія — Венгрыя.

Матчы плэй-оф адборачнага турніру пройдуць у 12-14 і 15-17 лістапада.

Сам чэмпіянат Еўропы адбудзецца ў Францыі з 10 чэрвеня па 10 ліпеня 2016 г. У ім упершыню возьме ўдзел 24 каманды (з 1992 на Еўра гулялі па 16 зборных).

Пуцёўкі на Еўра-2016 заваявалі 20 зборных: Францыя (як гаспадыня), Чэхія, Ісландыя, Турцыя (найлепшая з камандаў, што заняла ў сваёй групе 3-е месца), Бельгія, Уэльс, Іспанія, Славакія, Германія, Польшча, Англія, Швейцарыя, Паўночная Ірландыя, Румынія, Аўстрыя, Расія, Італія, Харватыя, Партугалія, Албанія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?