Пра гэта паведамляецца на сайце belultras.by.

By.tribuna.com

By.tribuna.com

«Сябры, паплечнікі і проста неабыякавыя! Мы вельмі ўдзячныя ўсім, хто адгукнуўся і перавёў на электронны кашалёк сродкі. Патрэбная сума была сабраная нашымі агульнымі намаганнямі ўжо на наступны дзень (усяго было больш за 200 пераводаў). Спадзяемся, што ў будучым, калі нехта з нас трапіць у падобную сітуацыю, мы не будзем заставацца ў баку.

Штрафы неўзабаве будуць аплачаны. Мы спадзяемся, што з бюджэта гэтыя грошы пойдуць на добрыя справы, а не на заробкі ілжывых і несумленных… Збор сродкаў аб’яўляецца завершаным. Вялікi ўсім дзякуй за падтрымку і салідарнасць!

У бліжэйшы час будзе больш дэталёвая справаздача аб дадзенай акцыі, а таксама інфармацыя аб тым, куды будзе передадзены лішак сабраных грошаў. Жыве Беларусь! Разам і назаўжды!», — гаворыцца ў паведаменні.

***

Трое заўзятараў зборнай Беларусі былі затрыманыя падчас гульні адборачнага турніру Еўра-2016 Беларусь — Македонія, што прайшла на «Барысаў-Арэне» вечарам 12 кастрычніка.

Міліцыя сцвярджае, што «яны нецэнзурна лаяліся», а заўзятары настойваюць на тым, што іх затрымалі за шалікі з гістарычным гербам «Пагоня». Ноч і раніцу 13 кастрычніка яны правялі ў пастарунку.

Вечарам 13 кастрычніка ў раённым судзе Барысава быў абвешчаны прысуд. Віталю Буцько, Змітру Хведаруку і Юрыю (прозвішча называць не захацеў) прысудзілі штрафы ў 10 базавых велічынь (1,8 млн рублёў). Іх абвінавацілі ў дробным хуліганстве і непадпарадкаванні міліцыі.

Інцыдэнт набыў вялікі розгалас у заўзятарскіх колах і ў інтэрнэце, за фанатаў заступіліся вядучыя беларускія спартыўныя СМІ краіны і журналісты.

Так Сяргей Новікаў (Прессбол) напісаў: «Аб гэтых хлопцах, дарэчы, у апошнія дні шмат напісана і сказана ў СМІ. Яны і самі не маўчаць. Гэта сапраўды інтэлігентныя і адэкватныя хлопцы, хто любіць футбол і сваю краіну. Дарэчы, добра запомніў іх, калі пераглядаў запіс тэлетрансляцыі матчу. Сектар фанатаў у першым тайме паказалі некалькі разоў. Там не адбывалася нічога экстрэмальнага і супрацьзаконнага. Але шалікі са старадаўнім беларускім гербам праглядаліся вельмі добра. Выкажу канспіралагічную версію: менавіта таму амапаўцам паступіла каманда «фас», выконваць якую яны заўзята прыняліся у перапынку».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?