Па выніках чацвёртай хвалі даследавання інтэграцыйных пераваг у краінах СНД эксперты кажуць аб далейшым умацаванні «інтэграцыйнага ядра» ЕАЭС: у Казахстане, Расіі і Кыргызстане ўзровень ухвалення ЕАЭС зафіксаваны на ўзроўні 78-86% насельніцтва. А вось насельніцтва Беларусі прыкметна страціла цікавасць да еўразійскай інтэграцыі за апошні год.

Такія вынікі штогадовага даследавання Цэнтра інтэграцыйных даследаванняў Еўразійскага банка развіцця «Інтэграцыйны барометр».

eaeunion.org

eaeunion.org

Паводле апытання 2015 года, узровень падтрымкі ўдзелу ў ЕАЭС з боку насельніцтва Расіі і Казахстана складае 78% і 80% адпаведна. У той жа час грамадзяне Арменіі і Беларусі даюць больш нізкія ацэнкі ўдзелу ў ЕАЭС (56% і 60%, адпаведна, што на 8 працэнтных пунктаў ніжэй, чым ў 2014 годзе).

У Кыргызстане фіксуецца самы высокі сярод краін — членаў ЕАЭС узровень грамадскай падтрымкі еўразійскай інтэграцыі (86%).

Сярод краін, якія пакуль не з'яўляюцца членамі ЕАЭС, найбольш высокія паказчыкі грамадскай падтрымкі перспектыў уступлення ў аб'яднанне характэрныя для Таджыкістана (72%).

У Малдове ў 2015 годзе выяўлены некаторы рост долі грамадзян, якія жадаюць бачыць сваю краіну ў ЕАЭС — 53% (супраць 49% у 2014), а таксама нязначнае скарачэнне долі тых, хто не бачыць карысці для сваёй краіны ў такім развіцці падзей або абыякавы да дадзенай тэме.

Ва Украіне грамадская падтрымка перспектыў ўступлення ў ЕАЭС скарацілася да 19% (у 2014 — 31%), пры гэтым 60% — супраць. У Грузіі доля тых, хто падтрымліваюць гіпатэтычнае ўступленне ў ЕАЭС знізілася за год да 41% (у 2014 — 52%).

У рамках апытання 2015 года насельніцтву Арменіі, Беларусі, Казахстана і Расіі задавалася пытанне аб стаўленні да стварэння некаторых агульных інстытутаў у рамках ЕАЭС: адзінай валюты, агульных законаў, агульнай арміі і агульнага органа кіравання. Ва ўсіх чатырох краінах — членах ЕАЭС адсутнічае адзіная пазіцыя грамадзян па гэтых пытаннях. У якасці выключэння можна паказаць Арменію, дзе 55% грамадзян выступілі за адзіную валюту. Іншым выключэннем з'яўляецца стаўленне да агульнай арміі ў Беларусі і Расіі, дзе большасць насельніцтва выказалася супраць — 57% і 53% адпаведна.

Што тычыцца выбару рэспандэнтамі тых ці іншых дзяржаў — крыніц замежнага капіталу, то краіны рэгіёну СНД, Еўрасаюз і група краін «астатняга свету» у сярэднім былі згаданыя прыкладна ў роўных долях — 43% рэспандэнтаў, 43% і 47% адпаведна.

Асаблівай папулярнасцю ў якасці крыніцы замежнага капіталу Расія карыстаецца ў Таджыкістане, дзе яна была адзначана амаль 70% жыхароў, і Кыргызстане (59%). Сваё становішча Расія таксама ўмацавала ў Арменіі, Беларусі і Казахстане, дзе назіраецца слабая, але станоўчая дынаміка.

У той жа час ва Украіне за бягучы год адбыўся істотны спад прывабнасці Расіі ў якасці крыніцы замежнага капіталу: упершыню за 4 гады гэты паказчык апусціўся да 9% (у 2013 і 2014 гадах гэты паказчык складаў 27% і 21% адпаведна).

У Расіі пераважаюць арыентацыі на замежных інвестараў і прыток капіталу з краін далёкага замежжа, у асаблівасці папулярныя Кітай (32%) і Японія (18%). Прытоку інвестыцый з Кітая аддае перавагу таксама парадку траціны жыхароў Беларусі (37%).

У межах постсавецкай прасторы з пункту гледжання прывабнасці працы лідарам застаецца Расія. Асаблівай папулярнасцю яна карыстаецца сярод жыхароў Таджыкістана, у якім у параўнанні з 2014 годам гэты паказчык вырас з 42% да 53%, і насельніцтва Кыргызстана, дзе аб жаданні атрымаць часовую працу ў Расіі заявілі 38% рэспандэнтаў. Найменшы ўзровень жадаючых папрацаваць у Расіі зафіксаваны ва Украіне, Грузіі і Беларусі.

Даследаванне праводзіцца Цэнтрам інтэграцыйных даследаванняў Еўразійскага банка развіцця (ЦІД ЕАБР) з 2012 года ў партнёрстве з Міжнародным даследчым агенцтвам «Еўразійскі манітор». У 2015 годзе ўдзел у апытанні прынялі больш за 11 тысяч грамадзян у дзевяці краінах рэгіёну СНД: Арменіі, Беларусі, Грузіі, Казахстане, Кыргызстане, Малдове, Расіі, Таджыкістане і Украіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?