Велатраса пройдзе ўздоўж ракі Свіслач праз тры раёны горада — Партызанскі, Першамайскі і Ленінскі. На першым участку (а ўсяго іх пяць), ад вуліцы Першамайская да чыгункі ў раёне вуліцы Аранская, пачаліся падрыхтоўчыя работы па дэмантажы пакрыцця. Здаць у эксплуатацыю аб’ект плаунецца да канца 2008 года.
«Будаўніцтва веладарожкі будзе спалучана з некаторымі цяжкасцямі», — зазначыў А. Галь. У прыватнасці, некаторыя ўчасткі трасы пройдуць па забалочаных месцах, якія трэба ачысціць. Таксама неабходна захаваць занесеныя ў Чырвоную кнігу мхі і лішайнікі, перамясціўшы іх у іншае месца.
Агульная працягласць трасы складзе 27 кіламетраў. Плануецца, што пазней на кожным пятым кіламетры будуць абуладкаваны пляцоўкі для адпачынку з пунктамі пракату веласіпедаў, грамадскага харчавання, майстэрнямі па рамонце спартыўнага абсталявання. «Уся веладарожка будзе асветлена, што дасць магчымасць выкарыстоўваць яе практычна круглыя суткі», — паведаміў А. Галь.