Канцлер Германіі Ангела Меркель знаходзіцца ў Турцыі, каб абмеркаваць крызіс з мігрантамі з кіраўніцтвам краіны. Большая частка мігрантаў прыбывае ў Еўропу з Турцыі.

Еўрасаюз прапануе Турцыі фінансавую дапамогу і паслабленне абмежаванняў для перамяшчэння яе грамадзян у краінах Шэнгенскай зоны.

Паводле звестак карэспандэнта Бі-бі-сі ў Берліне, Меркель аказалася ў складанай сітуацыі. Раней яна выступала рэзка супраць уступлення Турцыі ў ЕС, але цяпер ёй неабходная дапамога Анкары.

Турцыя, у сваю чаргу, хоча выкарыстаць сітуацыю з вырашэннем крызісу з максімальнай выгадай. У краіне, як мяркуецца, знаходзяцца каля 2 млн бежанцаў з Сірыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?