Расійская авіяцыя знішчыла трэніровачны лагер «Ісламскай дзяржавы» ў сірыйскай правінцыі Латакія, заявіў у панядзелак афіцыйны прадстаўнік міністэрства абароны Расіі генерал-маёр Ігар Канашэнкаў.

«Пара расійскіх штурмавікоў Су-25 у раёне населенага пункта Дуэйр-Эль-Акрад правінцыі Латакія нанесла два паслядоўныя ўдары фугаснымі авіябомбамі па выяўленым расійскімі сродкамі выведкі буйным лагеры падрыхтоўкі баевікоў ІДзІЛ», — паведаміў ён.

Як сцвярджае Канашэнкаў, усяго за суткі ў правінцыях Алепа, Дамаск, Ідліб, Латакія і Хама авіяўдарамі знішчаныя два камандныя пункты, тры склады боепрыпасаў і ўзбраення, два падземныя бункеры, 32 агнявых пазіцыі ў горна-лясістай мясцовасці, дзевяць умацаваных агнявых пазіцый бандфармаванняў, а таксама майстэрня па вытворчасці пускавых установак і рэактыўных снарадаў.

Страт сярод расійскай авіягрупы няма, сказаў генерал.

Паводле дадзеных Інстытута вывучэння вайны пры мінабароны ЗША, «Ісламская дзяржава» не кантралюе правінцыю Латакія.

Улады шэрагу краін Захаду і міжнароднай кааліцыі, якую узначальвае ЗША, абвінавачваюць Расію ў нанясенні удараў па сірыйскай апазіцыі.

Па словах прадстаўніка дзярждэпартамента ЗША Джона Кірбі, больш за 90% расійскіх авіяўдараў ў Сірыі наносяцца не па баевіках «Ісламскай дзяржавы» і «Аль-Каіды», а па апазіцыйных групах, што супрацьстаяць Башару Асаду.

Расійскае міністэрства абароны ў адказ таксама абвінавачвае ЗША ў нанясенні удараў па «не тэрарыстычных цэлях».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?