У сувязі з правядзеннем прафілактычных работ 21 кастрычніка з 9.00 да 15.00 у Беларусі не будуць транслявацца праграмы тэлеканалаў «Беларусь 1», «Беларусь 2», «Беларусь 3», «Беларусь 4», «Беларусь 5», «НТВ-Беларусь», «Культура», а таксама Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё, радыёстанцый «Сталіца» і «Радыус FM», паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

«Вялікая планавая тэхнічная прафілактыка на беларускіх тэлеканалах і радыёстанцыях праводзіцца двойчы на год, — адзначылі ў прэс-службе. — Арганізуе яе Беларускі радыётэлевізійны перадавальны цэнтр у адпаведнасці з зацверджаным у пачатку года планам тэхналагічных аглядаў на перадавальным абсталяванні, якое забяспечвае эфірную трансляцыю тэлевізійных і гукавых праграм». 

Першая сёлета вялікая планавая прафілактыка праводзілася ў красавіку, дадалі ў Белтэлерадыёкампаніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?