Прадпрымальнік з Барысава Віктар Гарбачоў прапанаваў правесьці акцыю ў падтрымку аштрафаваных за шалікі з «Пагоняй» футбольных фанатаў і кадэтаў, якім за фота ў цішотках з «Пагоняй» пагражае адлічэньне.

«20 кастрычніка! Гэты дзень рэальна можа быць перамогай «Пагоні»! Як? На «Барысаў-Арэне» адбудзецца матч БАТЭ — Барсэлёна, — піша прадпрымальнік. — На матчы будзе 14 тысяч гледачоў! Самы час з інтэрнэтаўскай падтрымкі футбольных фанатаў (затрыманых за «Пагоню») і кадэтаў (за «Пагоню» таксама) перайсьці да рэальнай падтрымкі на гэтым матчы. Пару тысяч у цішотках з «Пагоняй» (хай і пад курткамі) у адзін момант раскрыюцца! І паспрабуй аштрафуй тысячы і ўжыві да іх меры. Вось была б падтрымка ўсіх, каго перасьледуюць. А самае галоўнае — увесь сьвет пабачыць сапраўдны сымбаль краіны!»

Пра час, у які прыхільнікі акцыі пакажуць цішоткі з «Пагоняй», ён прапануе дамовіцца ў дзень гульні.

Раней міністар унутраных спраў Ігар Шуневіч нагадваў, што за адзеньне з выявай «Пагоні» міліцыя ня мае права затрымліваць людзей — у адміністрацыйным кодэксе няма такога парушэньня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?