У пасольстве Беларусi ў Польшчы адбылася сустрэча пасла Паўла Латушкi з членамi грамадзкага камiтэту пабудовы ў Варшаве помнiка Янку Купалу i Якубу Коласу.

Нагодай для яе правядзеньня стаў адказ на зварот камiтэту да мэра Варшавы аб падтрымцы iдэi i месца пабудовы помнiка. У атрыманым лiсце вiтаецца «каштоўная iнiцыятыва» стварэньня помнiка, але выказваецца меркаваньне аб неабходнасьцi пошуку новага месца для яго ўстаноўкi. Прычына — тэрыторыя каля Варшаўскага ўнiверсiтэта i новага будынка яго бiблiятэкi ўжо насычана помнiкамi i знаходзiцца пад аховай. У лiсьце таксама выказана прапанова аб пераўтварэньнi грамадзкага камiтэтцу ў камiтэт пабудовы помнiку Я. Купалу i Я. Коласу з правамi юрыдычнай асобы. Гэта дазволiла б камiтэту выконваць функцыi iнвэстара, садзейнiчала б хутчэйшаму атрыманьню неабходных узгадненьняў, паскарэньню падрыхтоўкi дакумэнтацыi, вырашэньню iншых пытаньняў.

Ідэя пабудовы помнiку Я. Купалу i Я. Коласу зьявiлася адначасова з адкрыцьцём у Менску помнiку Адаму Мiцкевiчу (ужо чацьвёртага на Беларусi). Інiцыятыва была падтрымана ў 2004 годзе тагачасным мэрам Варшавы Лехам Качыньскiм, мiнiстэрствам культуры Польшчы, рэктарам Варшаўскага ўнiвэрсiтэту.

Паводле: Леанiд Тугарын, «Звязда»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0