Адзінаццацікласнік з Жодзіна Герман Генрых, напісаў рэп на беларускай мове «Разам назаўжды». За некалькі дзён кліп на YouTube праглядзелі 6,2 тыс. карыстальнікаў.
«Мая песня пра тое, што Беларусь будзе квітнець толькі тады, калі мы будзем усё разам, неразлучныя адзін з адным. А яшчэ гэтая песня пра братэрства і дружбу рэпераў. Хоць паміж намі няма сяброўства іі асабіста мы не знаёмыя, існуе адно цэлае братэрства рэпераў», — распавёў Ex-Press аўтар.