Пытанне павышэння пенсійнага ўзросту ў Беларусі будзе вырашацца толькі з улікам меркавання людзей, заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе па актуальных пытаннях развіцця краіны.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, некаторыя прапануюць цяпер прыняць рашэнне наконт пенсійнага ўзросту. Ён лічыць, што людзі самі павінны вызначыцца, ці неабходна ў бліжэйшы час уносіць такія змяненні.

«Я пра гэта гаварыў яшчэ ў перадвыбарны перыяд, што пенсійны ўзрост давядзецца павышаць. Нам трэба яго павышаць, але людзі гэтага не хочуць. Таму ў нас у краіне невялікія пенсіі. Мы сёння маем той пенсійны фонд, які маем», — падкрэсліў Лукашэнка.

На яго думку, у любым выпадку пытанне павышэння пенсійнага ўзросту можа «вырашацца праз людзей». «Мы павінны параіцца з імі, будзем іх пераконваць, прасіць іх згоды», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. «Мы папросім у іх падтрымкі, — сказаў ён. — Пагодзяцца — правядзём змяненні. Не — значыць, не».

«Мы ўсюды пішам — дзяржава для народа. Дык давайце слухаць народ», — рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?