15 кастрычніка скончыўся абвешчаны раней тэрмін прыёму прац на конкурс «Чарнобыльская катастрофа і яе наступствы ў памяці жыхароў Беларусі».

Аднак па просьбе тых, хто не паспеў у час аформіць свае тэксты эсэ і чые работы яшчэ патрабуюць дапрацоўкі, Беларускі архіў вуснай гісторыі прадоўжвае тэрмін прыёму конкурсных прац.

Крайняя дата падачы пісьмовых работ на конкурс пераносіцца на 15 снежня 2015 года.

Вынікі конкурсу будуць абвешчаны 15 студзеня 2016 года на сайце БАВГ.

У сувязі з тым, што ўжо атрыманыя намі конкурсныя працы патрабуюць яшчэ пэўных карэкціровак, а ва ўдзельнікаў конкурсу часта ўзнікаюць пытанні наконт афармлення ці формы прадстаўлення сваіх пісьмовых работ, БАВГ гатовы даваць кансультацыі па напісанні эсэ, а таксама аказваць дапамогу ў апрацоўцы атрыманых вуснагістарычных матэрыялаў.

Нагадваем, што пераможцаў чакаюць каштоўныя прызы (галоўны прыз — ноўтбук). Найлепшыя працы будуць апублікаваныя, а іх аўтары змогуць прыняць удзел у канферэнцыі нароўні з вядомымі навукоўцамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0