20 кастрычніка на «Барысаў-Арэне» перад пачаткам матча Лігі чэмпіёнаў БАТЭ — «Барселона» актывісты «Маладога фронту» правялі акцыю ў падтрымку герба «Пагоня».

Адзін з актывістаў трымаў палотнішча з выявай «Пагоні», другі раздаваў улёткі з інфармацыяй пра гэты гістарычны сімвал.

Андрэй: «Я прыйшоў на матч, але мяне туды не пусцяць, напэўна, са сцягам. Але паспрабуем. Мы хочам паказаць, што «Пагоня» — гэта наш сімвал, гэта культурная і гістарычная каштоўнасць Беларусі. І што не трэба баяцца яго выкарыстоўваць, не трэба баяцца яго насіць. Яна не забароненая ў нас у Рэспубліцы Беларусь, зрабіць, у прынцыпе, нічога не могуць. Я не лаюся матам, мы проста хочам інфармаваць людзей, што не трэба баяцца».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?