На скрыжаванні каля «Галерэі Белай» у Беластоку ўсталявалі камеру відэафіксацыі парушэнняў. З дапамогай euroby.info разбіраемся, як не патрапіць на штрафы з-за польскіх святлафораў і дзе ў Беластоку ўсталяваныя такія ж камеры.

З мая 2015 года ў Беластоку пачала дзейнічаць сістэма кантролю за рухам транспарту, а ўжо з чэрвеня з дапамогай яе камер фіксуюць парушэнні правілаў дарожнага руху. Але толькі цяпер парушальнікі сталі атрымліваць «лісты шчасця». У службе кантролю за транспартам заявілі, што з дапамогай відэакамер па стане на верасень было зафіксавана 26 тысяч парушэнняў, але пакуль прааналізаваныя толькі 5 тысяч і 1,8 тысячы кіроўцаў былі выпісаныя штрафы за праезд святлафора на «чырвоны». Беларусам, якія ездзяць у Беласток на асабістых аўто, асабліва важна разумець, што святлафоры ў Польшчы і Беларусі працуюць па-рознаму.

За праезд скрыжавання ў Польшчы на чырвоны сігнал святлафора прадугледжаны штраф 500 злотых.

У Беластоку зараз дзейнічае 5 камер відэафіксацыі парушэнняў праезду перакрыжаванняў на трох буйных скрыжаваннях:

1. каля ГЦ «Галерэя Белая»: скрыжаванне вул. Мілаша — вул. Браніцкага — вул. Пястоўская / Miłosza — Branickiego — Piastowska

2. побач з гандлёвым цэнтрам «Зялёнае Узгор'е»: скрыжаванне вул. Вроцлаўская — вул. Папялушкі — вул. Сікорскага / Wrocławska — Popiełuszki — Sikorskiego

3. недалёка ад чыгуначных калеяў на скрыжаванні вул. Папялушкі — вул. Гетманскай / Popiełuszki — Hetmańska

Розніца ў святлафорах Польшчы і Беларусі

Аўтамабілістам, якія прыязджаюць з Беларусі, варта баяцца польскіх святлафораў і пераладжваць свой стыль кіравання. У Беларусі пасля таго, як знікае зялёны сігнал святлафора, яшчэ на пару секунд з'яўляецца жоўты. Гэта дазваляе тым, хто спяшаецца, праскочыць перакрыжаванне да з'яўлення чырвонага сігналу. У Польшчы такі нумар не пройдзе. Святлафоры наладжаны па-іншаму: пасля таго, як знікае зялёны, жоўты з'яўляецца літаральна на секунду, і калі вы паспрабуеце праскочыць перакрыжаванне як у Беларусі, то найімаверней ужо будзеце перасякаць дарогу на чырвоны сігнал.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?