У Беларусі забяспечаны роўны доступ насельніцтва да аб'ектаў аховы здароўя. Пра гэта сёння заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з дырэктарам Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ Жужанай Якаб.

Дзякуючы жорстка адбудаванай вертыкальнай сістэме аховы здароўя Беларусі ўдалося дасягнуць пэўных поспехаў. «У тым ліку мы забяспечылі практычна роўны доступ насельніцтва да аб'ектаў аховы здароўя», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі, у адрозненне ад некаторых дзяржаў, не бывае такога, калі «пад плотам памірае чалавек, калі ў яго няма страхоўкі».

«Гэтага ў нас няма, мы заўсёды лечым аднолькава ўсіх людзей», — падкрэсліў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?