Органы дзяржаўнай статыстыкі правядуць выбарачнае абследаванне фізічных асоб у аўтадарожных пунктах пропуску праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Выбарачнае абследаванне будзе праводзіцца ў пятніцу, 23 кастрычніка, з 17 да 19 гадзін і ў суботу, 24 кастрычніка, з 9 да 11 гадзін у сямі памежных пунктах пропуску: «Брэст», «Брузгі», «Каменны Лог», «Беняконі», «Урбаны», «Новая Гута» і «Макраны».

Абследаванне праводзіцца метадам анкетавання, з'яўляецца ананімным і яго звесткі будуць выкарыстоўвацца толькі ў статыстычных мэтах.

З формамі анкет можна азнаёміцца на афіцыйным сайце Белстата.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0