Delfi.lt

Delfi.lt

У бліжэйшыя суткі, 22 кастрычніка, прыродныя ўмовы Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты, якія губляюць сваю актыўнасць. Захаваецца пахмурнае надвор'е.

Ноччу на значнай частцы тэрыторыі, днём месцамі пройдуць дажджы, па ўсходзе краіны імаверны мокры снег. У асобных раёнах слабы туман. Вецер паўднёва-ўсходні, слабы да ўмеранага. Тэмпература паветра ўначы 1.. + 6°С, месцамі па Віцебскай і Магілёўскай абласцях 0..- 2°С; днём 2.. + 8°С. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.

23-24 кастрычніка надвор'е будуць вызначаць атмасферныя франты і паветраныя масы, якія паступаюць з Атлантыкі. Захаваецца сырое і пахмурнае надвор'е.

23 кастрычніка ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, ноччу па ўсходзе магчымы мокры снег. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Тэмпература паветра ўначы -1.. + 6°С, днём +5.. + 11°С.

24 кастрычніка ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы 3.. + 9°С, днём 7.. + 12°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?