У сераду, 21 кастрычніка, у Міністэрстве абароны Расіі абвясцілі аб збудаванні гіганцкай ваеннай базы ля Паўночнага полюса Зямлі.

kp.ru

kp.ru

Як пішуць расійскі СМІ, новая ваенная база размешчаная на вялікім востраве Зямля Аляксандры, які адносіцца да архіпелага Франца-Іосіфа. Вакол дадзенай базы Расія хоча здабываць нафту і газ.

У Мінабароны РФ адзначылі, што плошча базы 14 квадратных кіламетраў. Будаўнічыя працы амаль завершаныя. Усе будынкі базы, якая атрымала назву «Арктычны трыліснік», размаляваныя ў белы, чырвоны і сіні колеры, як на сцягу Расіі.

Выданне нагадвае, што Расія нарошчвае сваю ваенную прысутнасць у Арктыцы, а ў сваёй ваеннай дактрыне прыярытэтным лічыць засваенне багатага карыснымі выкапнямі рэгіёну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0