Кампанія YouTube, якая належыць Google, паведаміла аб запуску вольнага ад рэкламы платнага сэрвісу, які прадастаўляецца па падпісцы.

Сэрвіс, які атрымаў назву Red, будзе першапачаткова даступны ў ЗША за 9 даляраў 99 цэнтаў у месяц, пачынаючы з 28 кастрычніка.

Падпісны план накіраваны ў першую чаргу на людзей, якія часта націскаюць на надпіс «прапусціць рэкламу» і гатовыя аказаць фінансавую падтрымку стваральнікам відэа.

Падпісчыкі атрымаюць эксклюзіўнае права доступу да новых відэа, якія будуць выходзіць з наступнага года. Яны змогуць запампоўваць відэа на мабільныя прылады і праслухоўваць фонавую музыку, карыстаючыся мабільнымі праграмамі.

Акрамя музыкі, карыстальнікі будуць атрымоўваць струменевае відэа і поўнаметражныя фільмы.

Сэрвіс, які фінансуецца за кошт рэкламы, таксама застанецца даступным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?