Кіно88

Прэзентаваны фінальны трэйлер фільма Андрэя Курэйчыка пра мінскія Шабаны «ГараШ»

Каманда незалежных беларускіх кінематаграфістаў прэзентавала фінальны трэйлер трагікамедыі «ГараШ», прэм'ера якой адбудзецца 7 лістапада на XXII Мінскім міжнародным кінафестывалі «Лістапад».

Падчас прэзентацыі роліка 21 кастрычніка ў сталічным паб-клубе «Графіці» сцэнарыст і рэжысёр фільма Андрэй Курэйчык таксама прадставіў публіцы стваральнікаў карціны і акцёраў, якія ігралі ў ёй. Спачатку «ГараШ» задумваўся як серыял, аднак у працэсе здымак яго стваральнікі зразумелі, што атрымліваецца поўнаметражны фільм з закончаным сюжэтам.

фота Дзмітрыя Брушко, Tut.by

Галоўны герой — аўтамеханік, якога іграе малады акцёр Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Арцём Курэнь, — вымушаны вярнуцца ў Беларусь з ЗША. У Мінску яму ўдаецца знайсці працу толькі ў гаражным СТО ў мікрараёне Шабаны. Там ён сустракае мясцовых механікаў, якіх іграюць музыканты рок-гурту «Нейра Дзюбель» Аляксандр Кулінковіч і Юрый Навумаў. Паміж героямі пастаянна адбываюцца калізіі з-за рознага светаўспрымання — заходняга з яго ўстойлівымі маральнымі каштоўнасцямі і тыпова савецкага.

У працэсе здымак сэнс фільма абсалютна трансфармаваўся, паведаміў Андрэй Курэйчык.

«Мы крэатавалі, прыдумвалі і раптам зразумелі, што фільм тычыцца вельмі сур'ёзнай праблематыкі, хоць спачатку мы задумвалі камедыю пра шабанаўскіх слесараў, — сказаў рэжысёр. — А высветлілася, што гэта кіно пра самаідэнтыфікацыю беларускай нацыі. Мы іншым разам здзіўляліся, як гэта саўковая свядомасць у нас уелася, як мы не заўважаем яго абсурднасці, як прыстасоўваемся да жыцця нават у гэтых страшэнных умовах. Наша кіно ўсё гэта адлюстроўвае».

На прэзентацыі трэйлера Курэйчык сказаў, што назва фільма, наўмысна памылковае напісанне слова «гараж» з літарай «ш» на канцы, поўнасцю адпавядае яго сэнсу. На яго думку, у Беларусі дэ-факта існуюць чатыры нацыянальныя мовы: руская, беларуская, «трасянка» і мова «саўка».

«Мова «саўка» — гэта асобная мова, — зазначыў рэжысёр фільма. — Ён не толькі ў словах, ён у эстэтыцы, сэнсе жыцця, нашым быце, ён у вар'яцкай архітэктуры мікрараёнаў, якія акружаюць Мінск. «Гараш» — гэта не «трасянка», гэта ўвасабленне саўковай мовы, якая пранізала ўсю нашу краіну, асабліва ў апошнія дзесяцігоддзі, і вырваў нас з якогасьці канкрэтнага культурнага кантэксту. Ці то мы нацыя, ці то не, ці то мы Еўропа, ці то Расія. Еўрапейцы назвалі б гэта мультыкультуралізм, а я назваў гэта «гараш». «Гараш» у Шабанах — гэта Беларусь на ўскраіне Еўропы».

фота Дзмітрыя Брушко, Tut.by

Аўтары праекта паставілі перад сабой мэту даказаць магчымасць здымкі «незалежнага некамерцыйнага кіно пра Беларусь без дзяржаўнай падтрымкі або дыктату прадзюсараў». Здымкі фільма пачаліся ў канцы чэрвеня і завяршыліся ў жніўні. Бюджэт карціны склаў менш за 5 тыс. долараў, усе сродкі ўклалі аўтары праекта.

Каментары8

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін і Аліеў абняліся пасля сустрэчы на саміце ў Душанбэ6

Яшчэ адзін банк знізіў стаўкі па крэдытах на новабудоўлі1

«Людзей прымушалі думаць, што нічога ніколі не зменіцца». Хто такі антыкамуніст Ласла Краснагаркаі, які атрымаў Нобелеўскую прэмію па літаратуры?9

У сталічным гіпермаркеце паставілі разумныя вагі са штучным інтэлектам. Як працуе тэхналогія?9

Ветэрана-афганца з Жылічаў асудзілі на 12 гадоў за палітыку, у тым ліку за здраду дзяржаве7

Павел Дураў апублікаваў дэпрэсіўна-песімістычны прагноз на будучыню29

Намібія стала сусветным лідарам па колькасці жанчын на топ-пазіцыях — прэзідэнтка, віцэ-прэзідэнтка і спікерка. Але ёсць нюансы8

Гліннік: Выступ Мельнікавай на апошняй канферэнцыі быў дзіўны — яна казала, як хоча дадому23

Данія знішчыла Беларусь з лікам 6:011

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін28

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць