Грамадства1010

80 тысяч беларусаў атрымалі летась дазвол на жыхарства ў ЕС, з іх 74 тысячы — у Польшчы

Больш за 80 тысяч беларусаў атрымалі летась дазвол на жыхарства ў Еўрасаюзе, паведаміў Еўрастат.

Праўда, прысутнасць беларусаў даволі вялікая толькі ў суседніх Польшчы (яна выдала 74 000 дазволаў) і Літве (1000). У астатніх краінах лічбы мінімальныя.

Да таго ж, каля 70 000 выпадкаў — гэта проста польскія гадавыя візы для ўладальнікаў «карты паляка». Іх уладальнікі проста выкарыстоўваюць такія візы для паездак, але не пражываюць у ЕС, патлумачыў на сайце BISS аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Андрэй Елісееў.

Адукацыю ў краінах ЕС атрымліваюць 3600 грамадзян Беларусі.

Дазволы на жыхарства ў Еўрасаюзе па краінах.

Украіна 302 000
ЗША 199 000
Кітай 170 000
Індыя 135 000
Марока 96 000
Сірыя 82 000
Беларусь 80 000
Расія 74 000
Бразілія 57 000
Турцыя 56 000

Пры гэтым Польшча найбольш прыцягвае ўкраінцаў, беларусаў і малдаван. Літва — расейцаў, украінцаў і беларусаў. Латвія — расейцаў, украінцаў і кітайцаў. А вось у Германію на жыхарства пераязджалі з Сірыі, Турцыі і Кітая. У Францыю — з Марока, Алжыра і Кітая. А ў Брытанію, якая выдала найбольш сталых жыхароў, — з ЗША, Кітая і Індыі.

Каментары10

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Філіпенка расказаў, ад колькіх сваіх кніг адмовіўся б і чаму прадаў «Тэслу»

Філіпенка расказаў, ад колькіх сваіх кніг адмовіўся б і чаму прадаў «Тэслу»

Усе навіны →
Усе навіны

Пакладзіце лімон у мікрахвалёўку — пяць хвілін кайфу гарантаваныя3

У Мінск сцягваецца вайсковая тэхніка1

У Валгаградзе катафалк уляцеў у падземны пераход1

Ціханоўская: Расійская апазіцыя павінна дыстанцыявацца ад імперыялістычнага наратыву19

Беларуская чыгунка збіраецца правесці аптымізацыю штату на 30%8

Насуперак дэклараванаму намеру эканоміць, ЗША павялічаць бюджэт Пентагона да касмічнага памеру6

Лукашэнка зноў апраўдваўся за георгіеўскія стужкі: гэтым разам перад расійскім паслом31

«Маша і Мядзведзь» пакідаюць Расію11

На выбарах у Румыніі за выхад у другі тур змагаюцца нацыяналіст, ліберал і кансерватар

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Філіпенка расказаў, ад колькіх сваіх кніг адмовіўся б і чаму прадаў «Тэслу»

Філіпенка расказаў, ад колькіх сваіх кніг адмовіўся б і чаму прадаў «Тэслу»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць