thelocal.se

thelocal.se

Пяць чалавек атрымалі раненні ў выніку нападу невядомага у школе шведскага горада Трольхетан на захадзе краіны, паведамляе мясцовая паліцыя. У руках нападніка быў меч.

Паведамляецца, што нападнік быў у масцы. Па дадзеных паліцыі, у выніку атакі пацярпелі адзін дарослы і чацвёра школьнікаў.

Паводле інфармацыі шведскіх СМІ, нападнік быў застрэлены паліцэйскімі.

Таксама паведамляецца, што загінуў настаўнік.

Відавочцы распавядаюць, што раніцай у чацвер дзеці ў паніцы выбягалі са школы.

***

Горад Трольхетан размешчаны ў 75 кіламетрах ад Гётэборга, другога па велічыні горада Швецыі. У школе, на якую здзейснены напад, вучыліся каля 400 чалавек ва ўзросце ад шасці да 15 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?