«Упэўнены ў сваёй крыніцы, раней яна не памылялася, але прыношу прабачэнні Дар'і за публікацыю і хачу пажадаць ёй здароўя. Я не маю рацыі».

Так карэспандэнту Onliner.by пракаментаваў навіну аб цяжарнасці Дар'і Домрачавай журналіст «Советского спорта» Дзмітрый Ягораў.

Менавіта ён апублікаваў у сваім твітары інфармацыю пра цяжарнасць беларускай біятланісткі.

Ягораў зрабіў наступны запіс: «З Вольгай Зайцавай наш інсайд аб цяжарнасці пацвердзіўся. Так што: ёсць інфармацыя, што цяжарная Дар'я Домрачава…».

Між тым афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі няма, сама Дар'я ніякіх заяў не рабіла.

***

Трохразовая алімпійская чэмпіёнка заявіла летам аб пропуску цяперашняга сезону. Увесну Домрачава ўпершыню ў кар'еры выйграла Вялікі Крышталёвы глобус, але ў міжсезонне захварэла на монануклеёз.

Адзін з збораў беларуска правяла ў Раўбічах разам са шматразовым алімпійскім чэмпіёнам нарвежцам Оле-Эйнарам Б'ёрндаленам, з якім таксама нярэдка з'яўлялася разам на розных мерапрыемствах.

Шведскі біятланіст Б'ёрн Феры ў сваёй кнізе заявіў пра раман Домрачавай і Б'ёрндалена.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?