За аказанае міліцыі садзейнічанне ў выяўленні і затрыманні правапарушальніка, які ўяўляў небяспеку для грамадства, супрацоўнікі ДАІ ўзнагародзілі другакласніка мінскай СШ №185 Арцёма Раманцова.

minsknews.by

minsknews.by

Васьмігадовы школьнік катаўся на ровары ў двары на вуліцы Пуліхава. У нейкі момант ён звярнуў увагу на неадэкватныя паводзіны кіроўцы «Нісана» — той ехаў па тратуары. Дзіця паведаміла пра гэта бацьку, а той ужо ў міліцыю. Як высветлілася, аўтамабіліст быў п'яны і да таго ж пазбаўлены правоў кіроўцы.

У сераду супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі прыехалі ў школу, каб падзякаваць Арцёму.

Таксама яму падарылі цацачны патрульны аўтамабіль. Старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе аддзела ДАІ Партызанскага РУУС Таццяна Спадабаева, падзякаваўшы хлопчыку за садзейнічанне, прапанавала яму паступіць на службу ў ДАІ, калі той вырасце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?