Узброеныя Сілы Беларусі закупяць партыю БТР-82А. Аб гэтым заявіў сёння міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў у час семінара-практыкума для кіраўнікоў рэспубліканскіх СМІ.

«Ідзе прапрацоўка пытання аб выдзяленні грашовых сродкаў на закупку БТР-82А, які стаіць на ўзбраенні расійскай арміі і вельмі добра паказаў сябе ў час баявых дзеянняў», — сказаў кіраўнік абароннага ведамства.

Разам з тым міністр адзначыў, што будзе прадаўжацца мадэрнізацыя ваеннай тэхнікі. Паводле яго слоў, калі набыццё аднаго БТР-82А будзе каштаваць $900 тыс., то капітальная мадэрнізацыя бронетранспарцёра, які стаіць на ўзбраенні, — каля $300 тыс. Пры гэтым іх рэсурс складзе 20-25 гадоў.

Кантракт аб закупцы БТР-82А Беларусь і Расія падпісалі ў верасні на выстаўцы Russia Arms Expo ў Ніжнім Тагіле.

Распрацоўкай і стварэннем гэтых узораў узбраенняў у Расіі займаецца Ваенна-прамысловая кампанія, якая, у прыватнасці, вырабляе бронетранспарцёры новага пакалення «Бумеранг».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?