Супрацоўнікамі аддзела крымінальнага вышуку Савецкага РУУС Мінска за ўчыненне махлярства затрыманы 37-гадовы раней судзімы жыхар сталіцы.

Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікамі міліцыі было ўстаноўлена, што затрыманы з'яўляецца тытулаваным спартсменам, пераможцам рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтваў па кікбоксінгу. Пасля завяршэння прафесійнай спартыўнай кар'еры ён займаўся арганізацыяй турніраў па боксе, іх рэкламай і асвятленнем у СМІ. Вялікае кола знаёмстваў дазволіла яму прарэкламаваць сябе ў якасці спецыялісты па афармленні рознага роду дакументаў, пераважна шэнгенскіх віз і карт паляка, а таксама спецыяліста па куплі-продажы аўтамабіляў з ЗША. Рэальнай магчымасці вырабіць дакументы і прыгнаць аўто ў мужчыны не было: ён браў перадаплату за свае псеўдапаслугі і знікаў. 

Падчас супрацьпраўнай дзейнасці ён завалодаў больш як 1,2 млрд рублёў. 

«Савецкім (Мінска) РАСК распачатая справа па адным з эпізодаў злачыннай дзейнасці махляра на падставе ч. 2 арт. 209 КК (махлярства), — паведаміў начальнік аддзела крымінальнага вышуку Савецкага РУУС Павел Мароз. — Аднак падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў намі было ўстаноўлена, што ад рук зламысніка пацярпелі не менш як 12 грамадзян».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0