МНС і міліцыя правяраюць паддашкі і падвалы пэўных будынкаў, а таксама неэксплуатаваныя дамы, каб у гэтыя месцы не мелі доступу асобы без пэўнага месца жыхарства, якія нярэдка становяцца віноўнікамі пажараў. Аб гэтым сёння паведаміў журналістам начальнік упраўлення нагляду і прафілактыкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Рафальскі.

«Усе кінутыя і безгаспадарныя будынкі вядомы. Але бываюць моманты, калі, на жаль, абмежаваць доступ і прыставіць работка да кожнага дома, складана… Адпрацоўваюцца такія будынкі, а таксама паддашкі і падвалы будынкаў, каб не было там нікога пабочнага, каб дзверы былі зачынены або заблакіраваны», — сказаў прадстаўнік МНС.

Акрамя таго, Уладзімір Рафальскі, каменціруючы нядаўні факт гібелі трох чалавек пры пажары ў неэксплуатуемым прыватным доме, адзначыў, што пакуль ідзе разбор, які праводзіць Следчы камітэт, і дакладныя прычыны трагедыі яшчэ не ўстаноўлены.

Ён таксама растлумачыў, што праверкі бесгаспадарных будынкаў праходзяць у час акцыі «За бяспеку разам», якая пачалася 20 кастрычніка і прадоўжыцца па 20 лістапада. Да акцыі далучыліся Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Міністэрства адукацыі, Міністэрства інфармацыі, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства энергетыкі.

Акцэнт робіцца на абследаванні проціпажарнага стану дамоў адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых грамадзян, інвалідаў, а таксама сем'яў, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?