Фінальны канцэрт «Каласы пад сярпом Тваім» адбудзецца 31 кастрычніка 2015 года ў Белдзяржфілармоніі.

«Каласы пад сярпом Тваім» — фестываль творчасці беларускіх прыёмных і шматдзетных сем'яў. Арганізатары праграмы — установа «Цэнтр сямейнай культуры» (Магілёў), Цэнтр дапамогі сем'ям і дзецям (Бабруйск), РДГА «Надзея дзецям» і РА «Царква Ўзнясення».

Адкрыццё фестывальнай праграмы адбылося 29 сакавіка. Потым на працягу вясны і лета ўдзельнікі рыхтавалі і прадстаўлялі на конкурс свае працы (музычныя, выяўленчае мастацтва і мультымедыя). Цяпер работы змешчаныя ў інтэрнэце, там жа праходзіць інтэрнэт-галасаванне.

Глядзець конкурсныя працы можна тут >>> 

Старонка галасавання >>>

31 кастрычніка адбудзецца фінальны канцэрт і выстава, на якіх будуць падведзены вынікі, абвешчаныя лаўрэаты. Пасля завяршэння фестывальнай праграмы ў абласных цэнтрах Беларусі плануецца 3-4 міні-канцэрта з удзелам лаўрэатаў і фіналістаў Фестывалю.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне +375 29 501-87-81 (Прэсслужба Фестывалю).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0