Заявы амерыканскага боку аб магчымым ужыванні расійскай авіяцыяй ў Сірыі касетных бомбаў не адпавядаюць рэчаіснасці, сказаў прадстаўнік міністэрства абароны РФ.

Паводле слоў Ігара Канашэнкава, Расія, насуперак сцвярджэнням прадстаўнікоў Пентагона, не прымяняе ў густанаселеных жылых раёнах падобныя боепрыпасы.

У сераду, 21 кастрычніка, афіцыйны прадстаўнік Пентагона Стыў Уорэн выказаў здагадку, што расейская авіяцыя ўжывае ў Сірыі касетныя боепрыпасы, прычым робіць гэта ў раёнах, дзе могуць быць грамадзянскія асобы.

У чацвер Ігар Канашэнкаў паведаміў, што за мінулыя суткі расейская авіяцыя здзейсніла ў Сірыі 53 баявыя вылеты, атакаваўшы, паводле яго слоў, 72 аб'екты баевікоў «Ісламскай дзяржавы». Днём раней паведамлялася пра 46 баявых вылетах і бамбардзіроўку 83 аб'ектаў ІГ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?