Амерыканская карпарацыя Raytheon у гэтым месяцы прадэманстравала распрацаваную ёй мініяцюрную 40-мм кіраваную ракету Pike, паведамілі СМІ.

bmpd.livejournal.com

bmpd.livejournal.com

Такім чынам, жаўнер можа выстраліць Pike нават з падствольнага гранатамёта М320, а потым кіраваць палётам ракеты праз цэлепаказальнік. Плануецца таксама распрацаваць варыянт ракеты для лёгкіх ударных беспілотнікаў, піша сайт вытворцы raytheon.com.

Амерыканскі рэйнджэр з падствольным гранатамётным модулем М320; americanspecialops.com

Амерыканскі рэйнджэр з падствольным гранатамётным модулем М320; americanspecialops.com

У траўні 2015 года на палігоне ў Тэхасе кампанія правяла дэманстрацыйныя выпрабаванні прататыпаў боепрыпасу. Ракеты былі выстраленыя са стандартнага пяхотнага 40-мм гранатамёта, праляцелі больш за 2000 м і ўпалі ў 5 м ад цэлі.

Прызначэнне кіраванай ракеты - барацьба з пяхотай праціўніка. Паведамляецца, што ракета паражае фугасным зарадам і аскепкамі людзей у радыусе 10 м ад месца падзення.

Ракета Pike мае даўжыню 426 мм і важыць 711 г. Яе рухае цвёрдапаліўны ракетны рухавік, а прыцэльванне забяспечваецца лазернай паўактыўнай сістэмай.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?