Распад СССР з'яўляецца трагедыяй XX стагоддзя. Такую заяву на пасяджэнні дыскусійнага клуба «Валдай» у чацвер, 22 кастрычніка, зрабіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.
AFP
«Я працягваю настойваць, што гэта [распад Савецкага Саюза] трагедыя, і, перш за ўсё, гуманітарнага характару — вось я пра што казаў», - сказаў Пуцін.
«У выніку распаду СССР 25 млн этнічных рускіх апынуліся за мяжой не па сваёй волi, і, як у нас у народзе кажуць, умомант», — патлумачыў прэзідэнт. «Паўтару свой тэзіс аб тым, што рускі народ апынуўся самым вялікім падзеленым народам у свеце. І гэта, безумоўна, трагедыя», — дадаў ён.
Таксама, паводле яго слоў, у выніку развалу СССР «распалася сацыяльная сістэма, эканоміка абрынулася». «Ранейшая, малаэфектыўная, але яна павалілася, прывяла да жабрацтва мільёнаў людзей», — заявіў Пуцін. «І гэта таксама трагедыя — і для канкрэтных людзей, і для канкрэтных сем'яў», — рэзюмаваў расійскі лідар.