Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце Беларусі прыняў рашэнне пазбавіць кампанію «Мабільны сэрвіс» ліцэнзіі на права ажыццяўлення дзейнасці па тэхнічнай і (або) крыптаграфічнай абароне інфармацыі. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на сайце ААЦ.

Дадзенае рашэнне рэгулятар прыняў пасля праверкі кампаніі на прадмет захавання ёю лiцэнзiйных патрабаванняў.

«У ходзе праверкі ўстаноўлена, што на дату выканання работ, што складаюць ліцэнаваную дзейнасць, у дзяржаўных арганізацыях у ліцэнзіята неаднаразова адсутнічала ўзгадненне выканання работ з ААЦ, што (…) з'яўляецца грубым парушэннем заканадаўства аб ліцэнзаванні», — сказана ў паведамленні.

Кампанія «Мабільны сэрвіс» была створана ў 2001 годзе. Зараз з'яўляецца адным з буйных сістэмных інтэгратараў ў Беларусі. Сярод асноўных кліентаў інтэрнэт-правайдары, аператары кабельнага тэлебачання і мабільнай сувязі, банкі, шэраг дзяржструктур і прампрадпрыемстваў. У «Мабільным сэрвісе» працуюць больш за 100 чалавек.

Важна адзначыць, што кампанія з'яўляецца лідарам па пастаўках абсталявання Cisco на беларускім рынку. Сумесна рэалізаваны шэраг значных праектаў у маштабах краіны, вынікае з прэзентацыі на сайце гэтай транснацыянальнай кампаніі. Пабудавана рэспубліканская сетка перадачы дадзеных на 100 Гбіт інтэрфейсах з выкарыстаннем Cisco. Створана найбуйнейшая Wi-Fi-сетка ў Беларусі на больш за 2000 кропак. У 2014 годзе распрацавана і рэалізавана канцэпцыя Адзінай сістэмы відэаназірання Мінска.

На базе абсталявання Cisco пабудаваныя найбуйнейшыя аператары лічбавага тэлебачання ў Беларусі. Больш за 80% абаненцкай базы краіны атрымліваюць паслугі ад гэтых аператараў.

«Мабільны сэрвіс» здаў «пад ключ» комплексныя ІКТ-рашэнні (праектаванне-пастаўка абсталявання - мантаж - пусканаладачныя працы - абслугоўванне) на «Чыжоўка-Арэне» і «Барысаў-Арэна», у новай штаб-кватэры НАК, гасцініцы «Вікторыя Алімп», аквапарк «Лебядзіны»і цэнтры фрыстайла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?