Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт — адзіная незалежная вышэйшая навучальная ўстанова Беларусі. Пасля закрыцця ў Мінску яна аднавіла дзейнасць у Вільні, і вось ужо 10 гадоў працуе там.
Універсітэт зняў фільм пра тое, што ён робіць для моладзі і для Беларусі і пра атмасферу акадэмічнай свабоды, што пануе ў ім.