Пра гэта са спасылкай на кіраўніка нацыянальнай нафтавай кампаніі Petróleos Paraguayos (Petropar) Ромула Кампоса пішуць парагвайскія СМІ.

Паводле яго слоў, Petropar падпісала два мемарандумы аб узаемапаразуменні: адзін — з «Газпромам», другі — з «Беларуснафтай». Мэтай з'яўляецца фарміраванне з гэтымі кампаніямі кансорцыума для пошуку вуглевадародаў у паўпустыні Чака. Парагвай залежыць ад паставак нафты і газу з суседніх краін і вялікае значэнне надае пошуку радовішчаў на сваёй тэрыторыі. Аб магчымай наяўнасці ў Чака запасаў нафты было абвешчана яшчэ ў 2006 годзе, але неабходна правесці адпаведную сейсмавыведку.

«Будзем спадзявацца, што мы знойдзем з гэтай кампаніяй («Беларуснафтай») паразуменне і ўзгоднім з МЗС пытанне, каб яны маглі прыехаць, пасяліцца і, магчыма, знайсці нафту ў нашай краіне», — рэзюмаваў прадстаўнік Petropar.

Ромул Кампас ахарактарызаваў «Беларуснафту» як аднаго з лідараў у рэгіёне, які аказвае паслугі па выведцы вуглевадародаў.

У Венесуэле,акрамя паслуг сейсмавыведкі, «Беларуснафта» ў рамках сумеснага прадпрыемства «Петралера БелаВенесалана» вядзе таксама распрацоўку 7 нафтавых і 6 газавых радовішчаў. Пашырыць наяўную рэсурсную базу плануецца за кошт распрацоўкі блока Хунін-1. Таксама ў Венесуэле створана з удзелам «Беларуснафты» сумеснае сэрвіснае прадпрыемства.

У Эквадоры, на рынку якога ў галіне сейсмавыведкі і сэрвісу «Беларуснафта» прысутнічае з 2012 года, вясной гэтага года кампанія з доляй 7% увайшла ў кансорцыум з мясцовай Petroamazonas і чылійскай ENAP. Кансорцыум створаны для выведкі і здабычы нафты ў Амазоніі (Блок 28 у правінцыі Пастаса).

Нарэшце, у красавіку 2015 «Беларуснафта» адкрыла філіял у Аргенціне. Кампанія падала заяўку на ўдзел у тэндары на правядзенне 3D сейсмавыведкі на ўчастках Пэдрас Неграс і Мангруя. Таксама, як заяўляў генеральны дырэктар «Беларуснафты» Аляксандр Ляхаў, кампанія мае намер здабываць сланцавыя нафту і газ у партнёрстве з мясцовай нацыянальнай нафтагазаздабыўной кампаніяй YPF.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?