Мінскім раённым аддзелам Следчага камітэта распачатая справа на падставе ч. 1 арт. 430 КК (атрыманне хабару) у дачыненні да намесніка начальніка аддзела кантролю за арганізацыямі інспекцыі МПЗ па Мінскім раёне № 2, жыхара Заслаўя 1983 года нараджэння.

Як паведамляе УУС Мінскага аблвыканкама, чыноўнік з'яўляўся службовай асобай, упаўнаважанай на правядзенне праверак суб'ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці. Незаконна, з карыслівых пабуджэнняў, 15 кастрычніка каля 17.00, знаходзячыся на тэрыторыі АЗС № 29 ААТ «Беларуснафта» па вуліцы Вялікая ў Заслаўі, ён атрымаў ад дырэктара ПТУП, мясцовага жыхара, 1300 даляраў ЗША за спрыяльнае вырашэнне пытання аб непрыцягненні яго да ўстаноўленай законам адказнасці па праверцы дзейнасці вышэйзгаданай арганізацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?