Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Мітрапаліта Філарэта, пачэснага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі з 50-годдзем архірэйскай хіратоніі, паведамляе president.gov.by.

«Усё сваё жыццё Вы прысвяцілі пропаведзі праваслаўных каштоўнасцей, умацаванню веры і выхаванню падрастаючага пакалення ў традыцыях хрысціянскай любові, духоўнасці і міласэрнасці, — гаворыцца ў віншаванні. — Вы з’яўляецеся адным з самых аўтарытэтных іерархаў у праваслаўным свеце. Ваша самаадданая дзейнасць была і застаецца прыкладам нястомнага служэння ідэалам міру і чалавекалюбства. У Беларусі высока цэняць вынікі Вашай працы па развіцці сацыяльнага служэння Царквы, захаванні традыцый верацярпімасці і міжканфесійнага дыялогу». 

З сардэчнай цеплынёй, павагай і ўдзячнасцю ставяцца да Мітрапаліта Філарэта вернікі. «Вы заўсёды былі добрым пастырам і настаўнікам для кожнага, хто звяртаўся за парадай і падтрымкай. Вашы вопыт, жыццёвая мудрасць, аптымізм запатрабаваны і сёння», — адзначаецца ў віншаванні. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0