Пра гэта вядомы кансультант ў галіне PR заявіў у інтэрвію маскоўскаму англамоўнаму выданьню «Moscow Times».
У інтэрвію «Moscow Times», Бэл распачаў сваю працу: адзначыў некаторыя пазытыўныя моманты ў лініі Лукашэнкі. Так беларускі кіраўнік даў зялёнае сьвятло адкрыцьцю офісу Эўракамісіі ў Менску. Таксама ёсьць іншыя прыкметы таго, што Лукашэнка хацеў бы лепшых дачыненьняў з Захадам. Лорд Бэл таксама не хаваў, што ягоная кампанія атрымае ад Беларусі «мільёны даляраў за наступныя некалькі гадоў», цытуе ягоныя словы радыё «Свабода».
0
0
0
0
0
0