Цэнтральны банк Венесуэлы падаў пазоў у суд ЗША, абвінаваціўшы зарэгістраваны там сайт у кібертэрарызме.

Рэгулятар патрабуе забараніць дзейнасць рэсурсу DolarToday і спагнаць з яго ўладальнікаў кампенсацыю. Вэб-сайт нібыта сее эканамічны хаос у Венесуэле.

Сярод іншага DolarToday адсочвае кошт венесуэльскай валюты балівара ў адносінах да даляра на чорным рынку, дзе ён значна ніжэйшы за афіцыйны курс.

Раней прэзідэнт Нікалас Мадура абвінавачваў рэсурс у датычнасьці да міжнароднай капіталістычнай змовы супраць яго ўрада.

Паводле ацэнкі Цэнтрабанка, штодзённа наведваюць сайт — каля мільёна чалавек, перадае Ройтэрз. У «Твітэры» DolarToday мае 1,93 мільёны падпісчыкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?