Нарэшце, раман экс-«ВІА Гры» спявачкі Веры Брэжневай з прадзюсарам Канстанцінам Меладзэ завяршыўся шлюбам.
Фота з сайта Il Tirreno
Італьянскія СМІ паведамілі, што пара пабралася шлюбам на курорце Фортэ-дэй-Мармі. Веру з Канстанцінам быццам бы нават распісаў мэр курортнага гарадка Умберта Бурацці.
«Не магу сказаць больш за тое, што вы ўжо ведаеце, скажу толькі, што гэта адна з многіх пар, якая з усёй Італіі, з поўначы да Сіцыліі, абрала Фортэ-дэй-Мармі і вырашыла распісацца ў нас», — сказаў Бурацці.
Паводле выдання Il Tirreno, на цырымоніі былі толькі блізкія сваякі і сябры.
У лютым 2014 года прэса пісала, што Меладзэ жыве ў Брэжневай і яе дачок. Потым казалі, што Веру рэгулярна бачаць на дачы Канстанціна пад Кіевам.
Акрамя таго, пару бачылі разам каля перынатальнага цэнтра ў Маскве.
Фота з сайта Il Tirreno