У сераду, 19 сакавіка, а 17-й гадзіне, у Палацы мастацтва (Казлова, 3) адкрыецца выстава выдатнага мастака, суаўтара эталону герба «Пагоня» Яўгена Куліка.

Яўген Кулік (1937—2002) быў выдатным графікам. А яшчэ гэты чалавек быў адным з арганізатараў руху за незалежнасьць Беларусі, спачатку падпольнага, які з часам вырас у стварэньне Народнага Фронту і абвяшчэньне сувэрэнітэту краіны.

Уваход на адкрыцьцё вольны, арганізатары запрашаюць усіх.

Выстава называецца «Гістарычная графіка», і на ёй будзе прадстаўлена 80 працаў мастака. Гэта выявы старасьвецкіх замкаў і сядзіб, увасобленыя ў графіцы постаці князёў і уладароў Беларусі, кніжныя ілюстрацыі.

Арганізатар выставы – суполка «Пагоня» Саюзу мастакоў. Алесь Марачкін падкрэсьлівае, што выстава Куліка прысьвечана 90-годзьдзю БНР.

Уладзімер Крукоўскі, сябар Я. Куліка, зь якім яны разам выконвалі эталён дзяржаўнага герба, адзначае, што на выставе няма слабых і сярэдніх твораў. Асаблівую ўвагу сп. Крукоўскі раіць зьвярнуць на малавядомыя шырокай публіцы ілюстрацыі да «Слова пра паход Ігараў», а таксама на слынныя ілюстрацыі да «Песьні аб зубру» Міколы Гусоўскага. Менавіта на форзацы гэтай кнігі ў 1980 годзе ўпершыню ў паваеннай гісторыі Беларусі цалкам легальна вялікім накладам зьявілася выява «Пагоні».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?