Учора, 23 кастрычніка, каля 21.00 на бульвары Ленінскага камсамола ў Гродне адбылося «няпростае» ДТЗ, паведамляе ДАІ Гродна і Гродзенскай вобласці.

Вінаваты ў аварыі рухаўся на вялікай хуткасці, не трымаў дыстанцыі і не здолеў спыніцца, калі наперадзе кіроўца ўключыў правы паварот, пачаў запавольваць ход, каб прыпаркавацца. Вінаваты ў ДТЗ дапусціў удар па датычнай у заднюю частку аўто, якое паркавалася, пасля чаго ягоную BMW занесла, перакінула праз раздзяляльную паласу і выкінула на паласу сустрэчнага руху. Там BMW сутыкнуўся з «Фальксвагенам» (удар прыйшоўся ў яго пярэднюю правую частку) і тралейбусам. Застаецца здагадвацца, якая была хуткасць BMW, бо транспартныя сродкі, асабліва «Фальксваген», атрымалі сур'ёзныя пашкоджанні.

Застаецца здзіўляцца, што ніхто ў здарэнні не пацярпеў.

Што адбываецца далей? Вінаваты ў аварыі разам са сваім сябрам паспешліва ўцякаюць з месца ДТЗ! Так паспешліва, што адзін з іх губляе сланец, а другі — мабільны тэлефон!

Далей гісторыя таксама не менш цікавая. Прыкладна праз гадзіну пасля здарэння на месца прыязджае выкліканы супрацоўнікамі ДАІ уладальнік BMW. Ён быў у шоку: на фота відаць на колькі сур'ёзныя пашкоджанні атрымаў яго аўтамабіль.

Аказалася, уладальнік BMW пакінуў сваё аўто для афарбоўкі бампера, а сам з'ехаў у камандзіроўку.

Асобы ўгоншчыка і пасажыра ўстаноўленыя, яны абвешчаныя ў вышук.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?