Першыя два матчы 24-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі прайшлі ў суботу, 24 кастрычніка. Бабруйская «Белшына», якая з’яўляецца сёлета адным з прэтэндэнтаў на прызавыя месцы ў першынстве краіны, разграміла на сваім полі «Мінск» — 4:0. Сталічная каманда таксама змагаецца за высокія месцы і таму параза на фінішы чэмпіянату была для яе недарэчнай, піша Еўрарадыё.

На сёння «Белшына» з 42 ачкамі займае 3-е месца, на 4-м месцы знаходзіцца салігорскі «Шахцёр» (40 ачкоў), на 5-м месцы — «Мінск» (37). Паколькі яны размясціліся ўверсе табліцы вельмі шчыльна, то пакуль незразумела, які з гэтых клубаў атрымае «бронзу», а таксама пуцёўку ў Лігу Еўропы.

Сёння ж гулялі жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ» і мікашэвіцкі «Граніт» — 2:3.

Заўтра, 25 кастрычніка, сустрэнуцца «Гомель» са «Слуцкам», «Шахцёр» з «Віцебскам», БАТЭ з «Нафтанам». Нагадаем, што БАТЭ паспеў заваяваць чэмпіёнскі тытул датэрмінова, таму для яго вынік заўтрашняга матчу не будзе мець турнірнага значэння.

Скончыцца тур 26 кастрычніка ў панядзелак: мінскае «Дынама» згуляе з мазырскай «Славіяй», а «Нёман» прыме брэсцкае «Дынама».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?