У пятніцу Джон Кэры і Сяргей Лаўроў правялі перамовы ў Вене, прысвечаныя сітуацыі ў Сірыі. Фото AP

У пятніцу Джон Кэры і Сяргей Лаўроў правялі перамовы ў Вене, прысвечаныя сітуацыі ў Сірыі. Фото AP

Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў заявіў у тэлеэфіры, што Масква гатовая прадаставіць падтрымку байцам сірыйскай апазіцыйнай групоўкі «Свабодная сірыйская армія» з паветра ў тых раёнах, дзе тая змагаецца супраць джыхадзістаў.

«Мы не хочам ўлічваць ні канкрэтна інтарэсы аднаго Башара Асада, ні канкрэтна інтарэсы адной апазіцыі, — падкрэсліў міністр. — Мы хочам ўлічваць інтарэсы Сірыі. А для Сірыі важна, каб была мірная абстаноўка, як мага хутчэй скончылася вайна і каб тэрарысты не атрымалі шанцу захапіць уладу ў Дамаску, ды і ў любой іншай частцы Сірыі», — адзначыў міністр у праграме «Весткі ў суботу», выказаўшы ўпэўненасць, што Расія — адзіная краіна, якая кантактуе з усімі палітычнымі сіламі Сірыі.

Акрамя таго, у суботу Лаўроў і яго егіпецкі калега Самех Шукры дамовіліся аб супрацоўніцтве ва ўрэгуляванні сірыйскага канфлікту.

«Свабодная сірыйская армія» атрымлівала падтрымку краін Захаду, аднак з тых часоў, як Расія пачала наносіць авіяўдары па сірыйскай тэрыторыі, яе пазіцыі, паводле шэрагу сведчанняў, траплялі пад расійскія абстрэлы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?