Адносна гомасэксуальных адносін, няма ніякіх падставаў для іх аналогіі, «нават аддаленай», са шлюбам і сям'ёй, гаворыцца ў выніковым дакуменце Сінода біскупаў у Ватыкане.

Генеральная асамблея Сінода, прысвечаная пытанням сям'і, завяршылася ў суботу галасаваннем па пунктах Заключнага даклада, перадае польскае выданне gazeta.pl.

Фото AP / Gregorio Borgia

Фото AP / Gregorio Borgia

З большага, паўтораныя высновы леташняга Сінода па пытаннях сям'і пра тое, што гомасэксуальныя адносіны нельга назваць ні шлюбам, ні сям'ёй.

«Сінод лічыць абсалютна непрымальным, каб мясцовыя цэрквы адчувалі ціск у гэтым пытанні, а міжнародныя арганізацыі абумоўлівалі фінансавую дапамогу бедным краінам фактам ўзаконьвання там «шлюбу» паміж асобамі аднаго полу», — таксама гаворыцца ў дакуменце.

Але акцэнтуецца, што « да мужчын і жанчын з гомасэксуальнымі схільнасцямі варта ставіцца з павагай і далікатнасцю».

Кожны чалавек, незалежна ад сэксуальнай арыентацыі, павінен быць «паважаны ў сваёй годнасці, адмежаваны ад усялякіх праяваў несправядлівай дыскрымінацыі».

Сінод заклікаў таксама надаваць увагу сем'ям, у якіх жывуць людзі з гомасэксуальнай арыентацыяй, гаворыцца ў дакуменце.

Чытайце таксама:

Ватыкан: пытанне аб святой камуніі для каталікоў, якія пабраліся другім шлюбам, вырашаны з перавагай у адзін голас

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?